Выберы правільнае рашэнне

Прапануем спецыяльныя рашэнні для інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый.

Ператвараем просты сайт-візітоўку з наборам старонак і складанай навігацыяй у паўнавартасны інтэрнэт-сэрвіс. Вырашаецца задача аўтаматызацыі бізнес-працэсаў арганізацыі. Доступ карыстальнікаў да інфармацыі спрашчаецца. А працазатраты на падтрымку вэб-рэсурсу змяншаюцца.

Выберы правільнае рашэнне
Картаграфічны модуль «Турыстычныя аб'екты рэгіёну»

Прадстаўляем вам эфектыўны інструмент для турыстаў і вандроўнікаў, які навочна адлюстроўвае цікавыя мясціны рэгіёна і дазваляе арыентавацца сярод іх. Модуль дапаможа знайсці як славутасці, так і аб'екты інфраструктуры, адфільтраваць іх па тыпу аб'екта, віду турызма альбо населеным пункце.

Картаграфічны модуль інтэгруе сайт са шматфункцыянальным мабільным дадаткам: з ім у вас будзе доступ да дадатковай рэальнасці, вы пабудуеце маршрут, праслухаеце аўдыёсуправаджэнне і пакінеце водзыў аб месцах, якія ўжо наведалі. Прадугледжана магчымасць забраніраваць пражыванне ці заказаць столік на патрэбныя даты. Кожнаму аб'екту прысвоены ўнікальны ідэнтыфікатар, што дазваляе распаўсюджваць інфармацыю аб ім па самых разнастайных каналах – інфармацыйныя стэнды, раздатачны матэрыял, візітоўкі, інфаграфіка і інш.

Адзін з галоўных элементаў модуля – інтэрактыўная карта рэгіёну. Яна візуалізуе ўсе турыстычныя аб'екты і маршруты, тым самым падаючы вандроўнікам поўную карціну абранага месца. Карту можна паварочваць для больш зручнага прагляду і маштабаваць, набліжаючы або аддаляючы доследны рэгіён.

Дадаткова ў картаграфічным модулі «Турыстычныя аб'екты рэгіёну» рэалізавана функцыя пошуку аб'ектаў. Вы хутка знойдзеце патрэбнае месца па яго назве ці катэгорыі: напрыклад, гатэль, рэстаран, славутасць і г.д. Для гэтага дастаткова ў радок пошуку ўвесці патрэбны запыт – і на экране тэлефона з'явіцца карта, на якой будуць адлюстраваны аб'екты, якія супадаюць з уведзенымі крытэрыямі пошуку. Гэты функцыянал значна палягчае і спрашчае пошук цікавага месца.

Рэалізавана магчымасць пабудаваць маршрут да патрэбнай кропкі на карце. Для гэтага неабходна абраць адзін або некалькі аб'ектаў, якія жадаеце наведаць, – і модуль падбярэ найбольш аптымальны шлях. Калі ж па дарозе неабходна заехаць і ў іншыя месцы, вы без цяжкасці зможаце ўнесці дадатковыя кропкі на карту.

Мэта картаграфічнага модуля: садзейнічаць развіццю турызму на тэрыторыі канкрэтнага раёна Беларусі. Інфармацыя абнаўляецца аўтаматычна і даступна на трох мовах: рускай, беларускай і англійскай.

Для якіх рэсурсаў падыходзіць модуль: для сайтаў абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, сайтаў аддзелаў спорту і турызму райвыканкамаў, рэгіянальных турыстычных парталаў, сайтаў гатэляў, гасцініц і аграсядзіб. Улічваючы ўніверсальнасць модуля, яго можна ўстанавіць на любым інтэрнет-рэсурсе, што будзе садзейнічаць вывучэнню роднага рэгіёну і павышаць турыстычную прывабнасць Беларусі.

Модуль «Афіша»

У сучасным жыцці праводзіцца мноства цікавых мерапрыемстваў, таму справа няпростая не толькі заставацца ў курсе маючых адбыцца навін і падзей, але і арыентавацца сярод іх. Асабліва гэта актуальна для рэгіёнаў, невялікіх гарадоў, пасёлкаў, аграгарадкоў і вёсак. Буйныя сэрвісы афіш і білетныя аператары засяродзілі ўсе сілы і ўвагу на вялікіх гарадах, забываючы аб тым, што і ў малых населеных пунктах таксама працякае сваё вялікае культурнае жыццё. Толькі даведацца пра гэтыя мерапрыемствы нялёгка: у лепшым выпадку праз нязручныя спісы – і тыя на некалькіх рэгіянальных сайтах.

Не турбуйцеся! Мы вырашылі вашу праблему! Для рэгіянальных сайтаў распрацаваны спецыяльны модуль «Афіша», які дапаможа заставацца ў курсе самых актуальных падзей у вашым горадзе.

Модуль «Афіша» – гэта праграмнае забеспячэнне, распрацаванае для зручнасці карыстальнікаў пры пошуку мерапрыемстваў і планаванні свайго вольнага часу. Гэта асобны раздзел, які можна размясціць на розных платформах, – сайтах, мабільных дадатках і ў сацыяльных сетках. У «Афішы» сабрана поўная інфармацыя аб маючых адбыцца падзеях – канцэртах, выставах, спаборніцтвах, тэатральных пастаноўках і інш. Пералік мерапрыемстваў падаецца ў зручнай і структураванай форме.

Асноўная перавага модуля «Афіша» – зручнасць. Карыстальнікі лёгка знойдуць цікавае для іх мерапрыемства і вывучаць падрабязную інфармацыю пра яго: апісанне, дату, час, месца правядзення, а таксама кошт білетаў. Каб не прапусціць усе будучыя культурныя падзеі ў рэгіёне, дастаткова ўсталяваць мабільны дадатак – і вы будзеце загадзя атрымліваць апавяшчэнні пра іх у сваім мабільным тэлефоне.

Мэта модуля: павялічыць наведвальнасць мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў канцэртных залах, палацах культуры, сельскіх клубах, школах мастацтваў, бібліятэках, павысіць цікавасць да выстаў, музеяў і любых іншых аб'ектаў. Інфармацыя ў модулі абнаўляецца аўтаматычна і можа быць прадстаўлена на трох мовах: рускай, беларускай і англійскай.

Для якіх рэсурсаў падыходзіць модуль: для сайтаў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, сайтаў раённых і гарадскіх газет, сайтаў палацаў культуры, музеяў, школ мастацтваў, бібліятэк і любых іншых арганізацый, якія практыкуюць у сваёй дзейнасці правядзенне мерапрыемстваў.

Аўтаматызаваны банк даных «Кніга памяці»

Прадстаўляем вашай увазе надзейны і эфектыўны інструмент для захоўвання і арганізацыі інфармацыі. На шматлікіх рэгіянальных інтэрнэт-рэсурсах банк даных «Кніга памяці» прадстаўлены ў выглядзе файлаў, прымацаваных у разрозненым выглядзе, што вельмі нязручна пры вывучэнні матэрыялаў. Наш інтэрнэт-сэрвіс падае інфармацыю аб воінах, якія загінулі і пахаваны на тэрыторыі канкрэтнага раёна Беларусі, у структураваным і зручным для ўспрымання фармаце.

Банк даных «Кніга памяці» дазваляе ажыццяўляць пошук і фільтраваць даныя па прозвішчы, імені і імю па бацьку. Да кожнага запісу даных прымацавана інтэрактыўная картаграма, на якой пазначана месца пахавання.

Карыстальнікі персанальных кампутараў маюць магчымасць пракласці маршрут ад любой кропкі да месца пахавання, вывучыць і абраць альтэрнатыўныя варыянты. Уладальнікі смартфонаў змогуць пабудаваць шлях руху праз навігатар, устаноўлены на іх мабільным тэлефоне (напрыклад, Яндэкс. Навігатар).

База даных «Кніга памяці» забяспечвае надзейнае захоўванне інфармацыі. Прадугледжана магчымасць рэзервовага капіявання даных, каб выключыць страты назапашаных матэрыялаў і файлаў.

У сервісе ёсць дадатковы функцыянал. Устаноўлены асобны картаграфічны модуль, дзе размешчаны ўсе месцы пахавання, помнікі воінскай славы і мемарыяльныя дошкі. Для зручнасці пошуку на інтэрактыўнай карце для кожнага тыпу аб'ектаў прадугледжана свая каляровая пазнака. У дадатак можна паглядзець фотамалюнак і вывучыць звесткі аб гэтым месцы.

Мэта модуля: прадаставіць інфармацыю аб загінуўшых воінах, помніках воінскай славы і мемарыяльных дошках у зручным і эстэтычным выглядзе, дапамагчы пабудаваць маршрут да канкрэтнага аб'екта. Інфармацыя ў модулі абнаўляецца аўтаматычна і даступная на рускай мове, навігацыйныя інтэрфейсы могуць быць шматмоўнымі.

Для якіх рэсурсаў падыходзіць модуль: для сайтаў раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў.

Праграмны модуль «Інвестыцыйныя прапановы»

Інвестыцыйныя прапановы з'яўляюцца адным з ключавых інструментаў для прыцягнення фінансавання і развіцця бізнесу. Кожная кампанія, незалежна ад свайго памеру і галіны, мае патрэбу ў грашовых уліваннях для пашырэння вытворчасці, павелічэння аб'ёмаў продажу і развіцці новых тэхналогій. З іншага боку, прыцягнуты капітал – гэта не толькі поспех прадпрыемства, але і магчымасць стварэння новых працоўных месцаў, укаранення інавацый і паляпшэння эканомікі ў цэлым.

Таму так важна правільна данесці інфармацыю да патэнцыйных інвестараў. Але як гэта зрабіць? Прапанова павінна быць заснавана на дэталёвым аналізе рынку, канкурэнтнага асяроддзя і магчымасцяў для росту. Неабходна дакладна сфармуляваць мэты інвестыцый, чаканую даходнасць і стратэгію развіцця.

Як структураваць такі аб'ём інфармацыі ў кампактную і зразумелую форму? Для гэтага ў Беларусі Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі створаны ўнікальны картаграфічны рэсурс  «Дарожная карта інвестара» - map.investinbelarus.by, распрацоўшчыкам якога з'яўляецца наша арганізацыя.

На яго аснове створаны праграмны модуль «Інвестыцыйныя прапановы». Ён дазваляе вывесці на сайце ў структураваным выглядзе звесткі аб прапановах для канкрэтнага раёна Беларусі. Модуль можа быць прадстаўлены ў двух відах: у форме пошукавага фільтра і ў форме картаграмы з пазнакамі аб'ектаў. Інфармацыя выводзіцца з  «Дарожнай карты інвестара», што дазваляе не турбавацца аб яе актуальнасці, дакладнасці, інфарматыўнасці і паўнаце. Такім чынам, фарміруецца прывабная прапанова для патэнцыйнага інвестара, якому будзе значна прасцей азнаёміцца з прапанаванымі аб'ектамі і прыняць правільнае рашэнне.

Так як інвестыцыйныя прапановы бываюць рознага характару ў залежнасці ад тыпу і прызначэння аб'екта, модуль падтрымлівае фільтраванне па розных крытэрыях:

  • Інвестыцыйныя праекты і ДПП;
  • Вытворчыя пляцоўкі і аб'екты нерухомасці;
  • Зямельныя ўчасткі;
  • Купля бізнесу.

Мэта модуля: даць актуальную і падрабязную інфармацыю аб інвестыцыйных прапановах рэгіёну, дапамагчы інвестару зрабіць правільны выбар. Інфармацыя абнаўляецца аўтаматычна і даступная на дзвюх мовах: рускай і англійскай.

Для якіх рэсурсаў падыходзіць модуль: для сайтаў абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, рэгіянальных інвестыцыйных атласаў.

Праграмны модуль «Запіс на прыём Online»

Модуль прызначаны для аўтаматызацыі запісу грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на асабісты прыём да службовых асоб дзяржаўных органаў і арганізацый. Таксама можа быць укаранёны на сайтах іншых прадпрыемстваў, дзе кіраўніцтва праводзіць прыём грамадзян.

З праграмным модулем працэс запісу стане больш даступным і хуткім. Гэта станоўча паўплывае на эфектыўнасць ўзаемадзеяння грамадзян з кіраўнікамі горада, раёна ці вобласці. Яго галоўная перавага ў тым, што запіс адбываецца ў online-фармаце, не выходзячы з дому, у зручны час для карыстальніка.

Каб скарыстацца сэрвісам, трэба зарэгістравацца ў асабістым кабінеце з указаннем неабходных персанальных дадзеных. Пасля верыфікацыі мабільнага тэлефона праз СМС-код карыстальніку будзе даступны пералік устаноў і кіраўнікоў рэгіёна. Застаецца выбраць зручны час з даступных варыянтаў і напісаць пытанне, якое плануеце абмеркаваць на сустрэчы. Інфармаванне аб пацверджанні запісу (іншых падзеях) адбываецца па электроннай пошце і СМС.

Сэрвіс распрацаваны ў строгай адпаведнасці патрабаванням беларускага заканадаўства ў галіне абароны персанальных даных, а інфармацыйная сістэма, у якой адбываецца апрацоўка персанальных даных, атэставана.

Мэта модуля: максімальна аўтаматызаваць і спрасціць працэс запісу грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на асабісты прыём да службовых асоб канкрэтнага рэгіёну, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і іншых прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўваходзяць у склад тэрытарыяльнай адзінкі. Інфармацыя абнаўляецца аўтаматычна і даступная на рускай мове.

Для якіх рэсурсаў падыходзіць модуль: для сайтаў абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і любых іншых арганізацый.

База даных «Тэлефонны даведнік»

Калі заходзіць гаворка аб сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый, карыстальнікі гэтых інтэрнэт-рэсурсаў вылучаюць адзін ключавы момант, з якім узнікалі праблемы і складанасці, –  гэта пошук патрэбнага тэлефоннага нумара. У большасці выпадкаў даводзіцца казаць аб адсутнасці гэтага сэрвісу на сайтах у паўнацэнным яго разуменні. У выніку, каб знайсці кантакты патрэбнага ўпраўлення, падраздзялення, аддзела ці спецыяліста, траціцца шмат часу. І не заўсёды інтэнсіўныя пошукі заканчваюцца паспяхова. А інфармацыя, размешчаная на іншых, пабочных, рэсурсах, часта састарэлая і недакладная.

Зыходзячы са статыстыкі запытаў, пошук кантактаў на сайтах дзяржорганаў і арганізацый займае лідзіруючыя пазіцыі. І ў нас ёсць гатовае рашэнне – база даных «Тэлефонны даведнік». Тут будуць захоўвацца ўсе тэлефонныя нумары і адрасы раённых арганізацый і служб. Зручны фільтр пошуку па галіне, ведамаснай прыналежнасці і прозвішчы супрацоўніка дапаможа знайсці патрэбныя тэлефонныя нумары і адрасы практычна ў адзін дотык.

Ключавыя асаблівасці і перавагі модуля:

  • Лагічны і зразумелы інтэрфейс;
  • Паўнавартасны тэлефонны даведнік з актуальнымі тэлефоннымі нумарамі і адрасамі раённых арганізацый і службаў;
  • Зручны і шматфункцыянальны пошукавы фільтр.

Мэта модуля: максімальна спрасціць працэс пошуку актуальных кантактных даных, што павысіць эфектыўнасць работы дзяржорганаў і арганізацый з грамадзянамі. Інфармацыя абнаўляецца аўтаматычна і даступная на рускай мове.

Для якіх рэсурсаў падыходзіць модуль: для сайтаў абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і любых іншых арганізацый, якія жадаюць падаць карыстачам доступ да кантактнай інфармацыі сваіх падрадзяленняў і супрацоўнікаў.

База даных «Чарга на жыллё / зямельныя ўчасткі»

Чарга на жыллё – адно з актуальных, хвалюючых і важных пытанняў не толькі для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, але і для спецыялістаў дзяржорганаў і арганізацый, якія займаюцца пастаноўкай на ўлік і вядуць гэтыя спісы. На гэтым этапе сістэма адладжана і працуе без перабояў. Але далей узнікае маса пытанняў. Як даведацца пра свой нумар у чарзе на кватэру ці зямельны ўчастак? Дзе паглядзець гэтую інфармацыю? Куды тэлефанаваць? Гэта актуальна як для жыхароў буйных гарадоў, так і пасёлкаў, аграгарадкоў, вёсак.

Што рабіць? Не панікаваць, бо ў нас ёсць гатовае рашэнне. З базай даных «Чарга на жыллё / зямельныя ўчасткі» карыстальнікі змогуць самастойна, літаральна за пару хвілін, даведацца пра адказы на хвалюючыя пытанні, а ў спецыялістаў дзяржорганаў і іншых арганізацый і прадпрыемстваў з'явіцца больш вольнага часу для выканання іншых аператыўных задач.

Перавагі модуля:

  • Зручны, лагічны і зразумелы пошукавы фільтр;
  • Дастаткова звычайных звестак: прозвішча, імя, дата нараджэння і год пастаноўкі на ўлік;
  • Даныя ўводзяцца ў адным дыялогавым акне, што дазваляе атрымаць патрэбную інфармацыю ў некалькі клікаў.

Мэта модуля: спрасціць і паскорыць доступ да звестак аб нумары чаргі на жыллё, што значна павысіць эфектыўнасць і якасць работы дзяржорганаў і арганізацый. Інфармацыя абнаўляецца аўтаматычна і даступная на рускай мове.

Для якіх рэсурсаў падыходзіць модуль: для сайтаў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і адміністрацый раёнаў.

Банк даных «Нашы дасягненні»

Адным з важных элементаў сучаснага адукацыйнага працэсу з'яўляецца сістэматызацыя і захаванне інфармацыі аб дасягненнях навучэнцаў. Гэта актуальна і для адміністрацый установаў адукацыі, і для педагогаў, і для навучэнцаў. Дзякуючы паўнацэннаму ўліку з'явіцца магчымасць правесці глыбокі аналіз сабраных звестак, ацаніць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу і выявіць найбольш таленавітых дзяцей. Акрамя таго, гэта дапаможа прыцягнуць фінансавыя і іншыя рэсурсы для падтрымкі і стымулявання развіцця як самой установы адукацыі, так і педагогаў.

Модуль «Нашы дасягненні» дазваляе сабраць усю інфармацыю аб узнагародах навучэнцаў у адным месцы. Пагадзіцеся, калі навучальная ўстанова можа паказаць паспяховыя вынікі сваіх вучняў, гэта павялічвае шансы на атрыманне грантаў, спонсарскай дапамогі і іншай падтрымкі звонку. Выкарыстанне модуля «Нашы дасягненні», падаючы аб'ектыўныя дадзеныя, вырашае вышэйназваныя задачы.

Банк даных просты ў выкарыстанні. У сістэму ўводзіцца імя канкурсанта, назва мерапрыемства, дата яго правядзення і катэгорыя, да якой яно належыць (спорт, мастацтва, музыка, харэаграфія, алімпіяда і інш.). У далейшым пошукавую выдачу можна адфільтраваць як па адным крытэрыі, напрыклад, толькі імя ўдзельніка, год ці месяц, так і па некалькіх. Сапраўды, хутка, зручна і заўсёды пад рукой!

Мэта модуля: сабраць і захаваць поўную базу даных аб дасягненнях вучняў кожнай канкрэтнай установы адукацыі ў адным месцы, што ў далейшым аблегчыць і паскорыць пошук неабходных даных. Інфармацыя абнаўляецца аўтаматычна і даступная на рускай мове.

Для якіх рэсурсаў падыходзіць модуль: для ўстаноў адукацыі, школ мастацтваў, абласных і раённых цэнтраў дзіцячай творчасці і інш.

Праграмны модуль «Меню Online»

Азнаёміцца са стравамі патрэбнага кафэ, рэстарана, любога іншага аб'екта грамадскага харчавання і нават аформіць папярэдні заказ – з «Меню Online» зараз гэта можна зрабіць у адзін момант. Праграмны модуль выводзіцца на сайце і ў мабільным дадатку. Для зручнасці карыстання ўсе стравы размешчаны ў агульнапрынятых катэгорыях, паказаны вага порцыі і кошт. Пры жаданні можна размясціць фатаграфіі прыгатаваных страў, якія дазволяць ацаніць эстэтыку падачы і майстэрства шэф-повара.

Праграмны модуль таксама прадугледжвае доступ да меню ўстановы праз QR-код. Гэта ідэальнае рашэнне для тых наведвальнікаў, якія берагуць свай час і жадаюць як мага хутчэй аформіць заказ. У дадзеным выпадку дастаткова адсканаваць QR-код, размешчаны на століку ўстановы, выбраць упадабаную страву і дачакацца афіцыянта.

Але і гэта не ўсе магчымасці, якія стануць даступнымі для вас з нашым модулем. Пры правядзенні інтэграцыі з інфармацыйнай сістэмай установы харчавання, наведвальнік, знаходзячыся за столікам, зможа замовіць анлайн любую страву з меню – і заказ адразу паступіць афіцыянту ў апрацоўку. Гэта дазволіць скараціць час абслугоўвання гасцей, што станоўча адаб'ецца на рэйтынгу ўстановы. Ужыванне сучасных тэхналогій павысіць не толькі папулярнасць, але і попыт на паслугі. Акрамя таго, такі варыянт вельмі зручны, калі трэба размясціць папярэдні заказ для святкавання розных падзей і ўрачыстасцяў.

Мэта модуля: спрасціць доступ да меню аб'ектаў грамадскага харчавання, скараціць час апрацоўкі замовы і паскорыць падачу страў. Інфармацыя абнаўляецца аўтаматычна і даступна на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Для якіх рэсурсаў падыходзіць модуль: для кафэ, рэстаранаў і любых іншых аб'ектаў грамадскага харчавання.